А 18 гадзіне – старт перамоваў у «нармандскім фармаце». З чым прыедуць кіраўнікі?


Сустрэча ў Менску можа стаць лёсавызначальнаю для Данбасу і Украіны. Пра што хочуць дамовіцца лідары Нямеччыны, Францыі, Украіны і Расеі ў беларускай сталіцы?

Парашэнка – за спыненне агню і выдачу палонных

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

У ноч перад сустрэчаю ў Менску прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка наведаў абстраляны Краматорск. Там Парашэнка заявіў, што будзе «патрабаваць міру без якіх-кольвек умоваў».

«Мы патрабуем спыніць агонь, вывесці замежныя войскі, закрыць мяжу. Ім няма чаго тут рабіць. У нас няма ніякага канфлікту. Мы знойдзем кампраміс унутры краіны. Мы павінны абараніць мір, абараніць спакой гораду Краматорск, павінны абараніць Украіну». Вядома таксама, што Парашэнка мае намер падчас перамоваў падняць пытанне аб вызваленні ўсіх палонных.

Алянд: Данбасу будзе цяжка жыць з Украінаю

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

«Калі мы не зможам прыйсці не проста да кампрамісу, а да доўгатэрміновага мірнага пагаднення, мы ўсе ведаем, які сцэнар нас чакае. Гэты сцэнар мае назву – вайна», – заявіў прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд за некалькі дзён да пачатку перамоваў.

Раней кіраўнік Францыі паведамляў, што супольна з Агелай Мэркель яны прапаноўваюць стварыць буферную зону шырынёю 50-70 км паміж пазіцыямі баевікоў і ўкраінскага войска ды адвесці цяжкую артылерыю ад лініі фронту, а такса прадставіць шырокую аўтаномію Данеччыне і Луганшчыне.

«Гэтыя людзі прайшлі вайну. Ім цяпер будзе цяжка жыць разам», – падкрэсліў Алянд.

Пуцін: Кіеў мусіць спыніцца

[vc_single_image image=”5″ img_size=”large”]

Ключавой умовай для пачатку стабілізацыі сітуацыі ва Украіне кіраўнік Расеі Уладзімір пуцін назваў спыненне Кіевам ваеннай аперацыі ў Данецкай і Луганскай вобласцях і адмову ад спробаў эканамічнага блакавання Данбасу.

«Найважнейшым умовай стабілізацыі сітуацыі з’яўляецца неадкладнае спыненне агню, так званай антытэрарыстычнай, а па сутнасці карнай аперацыі на паўднёвым усходзе Украіны», – сказаў Пуцін у інтэрвю егіпецкай штодзённай газеце «Аль-Ахрам».

Ён таксама падкрэсліў, што «спробы Кіева аказваць эканамічны ціск на Данбас, блакаваць яго жыццядзейнасць толькі ўскладняюць сітуацыю».

Пуцін даў зразумець, што лічыць неабходным знайсці «новую формулу канстытуцыйнага ладу суседняй дзяржавы».

Мэркель: мусім разам выправіць сітуацыю

[vc_single_image image=”7″ img_size=”large”]

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель асцярожная ў сваіх выказваннях наконт чаканняў ад перамоваў у Менску, падкрэслівае «Deutsche Welle».

«У бліжэйшыя дні мы ўбачым, ці ўдасца дасягнуць прагрэсу. Яснасці няма. Калі не атрымаецца, нягледзячы на тое, што ў нас розныя меркаванні, маю пазіцыю датычна смяротнай зброі вы ведаеце, мы павінны будзем разам падумаць, што рабіць далей», – паведаміла Мэркель.

МЛ / ВШ, belsat.eu

Стужка навінаў