На месцы дыслакацыі сілавікоў знойдзеныя гільзы ад боепрыпасаў стрэльбаў 12 калібру польскай, нямецкай, амерыканскай і чэшскай вытворчасці. Пра гэта піша польскі журналіст Пётр Андрусечка (Piotr Andrusieczko). Паводле яго, гільзаў было «сотні, калі не тысячы», што сведчыць пра маштаб ужывання зброі. Сярод патронаў ён знайшоў і прадукцыю польскай фірмы «FAM Pionki».
Раней МУС Украіны сцвярджаў, што праваахоўнікі падчас супрацьстаяння на вул. Грушэўскага не ўжывалі зброі і траўматычных боепрыпасаў.
АК, паводле unian.net