70-гадовы магут з ЗША стаў зоркаю інтэрнэту (фота)


Сэм Браянт на мянушку Соні набыў папулярнасць як адзін з самых сталых бодзібілдараў.



Браянт пабудаваў цела, аб якім людзі, удвая маладзейшы за яго, могуць толькі марыць, піша «Daily Mail».

«Людзі пытаюць мяне, калі я збіраюся на пенсію. Я адказваю, што ніколі. Я люблю працаваць, я люблю трэнавацца. Я рабіў гэта цягам 27 гадоў», – прызнаўся амерыканец.

Сэм Браянт нарадзіўся ў 1943 годзе ў шматдзетнай сям’і. Бодзібілдынгам захапіўся ў 44 гады, калі перажываў развод са сваёй другою жонкаю. Праз 11 месяцаў узяў удзел у сваіх першых спаборніцтвах. Нягледзячы на тое, што ён няправільна адзеўся і не ўмеў пазіраваць, заняў трэцяе месца сярод пачаткоўцаў і чацвёртае ў агульным заліку.

«Я быў завербаваны. У мяне былі два трафеі, а я нічога не заваёўваў раней», – патлумачыў бодзібілдар.

«Людзі кажуць, што ўзрост робіць вас старымі. Але я думаю, што старымі вас робіць ваш стан душы. Узрост – гэта проста лічбы. Ён дазваляе людзям ленавацца. Шмат хто кажа мне: ты зразумееш, калі дасягнеш майго ўзросту. Калі я ім кажу, колькі мне гадоў, яны змаўкаюць. Калі вы пачынаеце думаць, што вы стары, вашае цела пачынае адчуваць сябе і дзеяць гэтак. Тады вы сапраўды становіцеся старымі. Я не веру ва ўзрост. Шмат якія маладыя хлопцы прыходзяць дадому, уключаюць тэлевізар і нічога не робяць. Я сустракаў шмат якіх маладых людзей, якія былі старэйшыя, чым я», – заявіў Браянт.

МЯ, belsat.eu, паводле 1tvnet.ru

Стужка навінаў