У Казахстане затрымалі жанчын з трусамі на галовах


https://youtu.be/HmGFP3OCaCw
У Алматы аднавіліся выступленні супраць дэвальвацыі тэнге. Паліцыя зноў затрымлівала людзей, але ўжо не за палітычныя лозунгі.

Блогеры з Алматы паведамляюць: большасць актыўных удзельнікаў акцыі пратэсту затрымалі яшчэ напярэдадні. Сёння ж на мітынгу ў цэнтры гораду яго ўдзельнікі заявілі пра зусім іншыя патрабаванні. Некалькі жанчын надзелі на галаву карункавыя майткі, выступаючы супраць забароны гэтага элементу адзення.

Мясцовая паліцыя, сцягнутая ў цэнтр Алматы, не стала разганяць мітынгу, у якім бралі ўдзел каля 50 асобаў, але пры гэтым затрымала кабет са споднім на галовах. Сілавікі не патлумачылі сваіх дзеянняў.

Карункавыя трусы з сінтэтычных матэрыялаў забароняць да ўвозу на тэрыторыю Казахстану, Расеі ды Беларусі ўжо гэтым летам, бо яны не адпавядаюць тэхнічным рэгламентам Мытнага саюзу.

Учора некалькі сотняў асобаў выйшлі ў цэнтр Алматы, пратэстуючы супраць дэвальвацыі тэнге (за адзін дзень курс казахстанскай валюты ў дачыненні долара знізіўся на 20 %). Мітынгоўцы дайшлі да будынку гарадской адміністрацыі, дзе іх заблакавалі паліцыянты і байцы Адмысловага атраду хуткага рэагавання. Пасля гэтага некалькі дзясяткаў найбольш актыўных удзельнікаў акцыі пратэсту затрымалі.

Урад Казахстану патлумачыў дэвальвацыі складанаю сітуацыяй на сусветных фінансавых рынках і няўстойлівым курсам расейскага рубля.

МЯ, belsat.eu, паводле rbc.ru

Глядзі таксама
Каментары