Украінскія пратэстоўцы вызваляюць занятыя будынкі (+ жывая трансляцыя)


Мітынгоўцы папярэджваюць, што вернуцца ў будынак Кіеўскай гарадской адміністрацыі, калі сёння генеральны пракурор Віктар Пшонка не выступіць з заяваю аб вызваленні ды амніставанні ўсіх затрыманых актывістаў Еўрамайдану.

Вызваленне дзяржаўных будынкаў і разблакаванне вуліц да 17 лютага – асноўная ўмова ўступлення ў дзеянне закону аб амністыі ў дачыненні ўдзельнікаў масавых закалотаў ва Украіне.

Пратэстоўцы ў Кіеве пачалі вызваляць захопленыя раней будынкі гарадской адміністрацыі і часткова разблакавалі вуліцу Грушэўскага, якая вядзе да будынку Кабінету міністраў і Вярхоўнай Рады. Разблакаваны таксама некаторыя іншыя вуліцы ў Кіеве.

Паводле дэпутата ад партыі «Бацькіўшчына» Арсэна Авакава, у ноч на нядзелю разблакавалі гарадскія адміністрацыі ў Тэрнопалі, Івана-Франкоўску, Львове і Палтаве.

Раней кіраўнік фракцыі «Бацькіўшчына» Арсеній Яцэнюк паведаміў, што вуліца Грушэўскага і Кіеўская гарадская адміністрацыі будуць вызваленыя. Паводле Яцэнюка, Дому прафсаюзаў, Украінскага дому і Майдану пратэстоўцы пакідаць не будуць.

Сёння на Майдане праходзіць чарговае Народнае веча, на якім абмяркоўваюць «мірны наступ». Вечарам на Майдане мае выступіць беларускі гурт «Амарока».



Live streaming video by Ustream

Live streaming video by Ustream

МЯ, belsat.eu, pravda.com.ua, unian.ua

Стужка навінаў