“У такія жаночыя месцы лезці нельга. Пакіньце нам што-небудзь жаночае для жанчын!”


Прыгожыя і сексуальныя вырабы не адпавядаюць тэхрэгламенту Мытнага саюзу, уведзенага паўтара года таму. Роўна столькі дзее і забарона на карункавыя майткі з сінтэтычных матэрыялаў. Аднак частцы вытворцаў і гандляроў дасюль неяк атрымлівалася абыходзіць мытныя нормы. 30-га чэрвеня небяспечныя майткі мусяць знікнуць з крамаў.

Карункавыя вырабы не дагадзілі экспертам тым, што кепска ўцягваюць вільгаць. Хаця тых, каму іх насіць і каму на іх глядзець, яны цалкам задавальняюць.

{movie}Застацца без майтак|right|14838{/movie}

ЖЫХАРЫ МЕНСКУ:

“Карункі – гэта ж прыгожа!”

“Пытанне да мужчынаў: вы без карункавых майтак пражывяце?”

“У такія жаночыя месцы лезці нельга. Пакіньце нам што-небудзь жаночае для жанчын!”

“Нібыта няма чым заняцца нашаму кіраўніцтву: хто ў якіх майтках ходзіць”.

“Падабаюцца жанчынам карункавыя майткі – хай! У поўным аб’ёме”.

“Бессэнсоўная забарона. Усё роўна будуць набываць: калі не тут, то за мяжою”.

Сваёй забаронаю Мытны саюз наносіць удар не толькі па прыгожай палове чалавецтва, але і па лідары бялізнавага рынку – беларускай кампаніі “Мілавіца”, што мае гандлёвыя сеткі таксама ў Расеі ды Казахстане.

Каб не пакінуць жанчын без майтак, дамагчыся адмены гэтае забароны спрабуе расейскі Мінпрамгандаль. Калі ж не атрымаецца, то модніцам давядзецца замяніць карункавыя майткі на бяспечныя панталончыкі.

Вольга Старасціна, “Аб’ектыў”, belsat.eu

Стужка навінаў