Амерыканскі спартовец забярэ з Сочы медаль і бадзяжных шчанюкоў


Срэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у Сочы–2014 у слоўпстайле амерыканец Гас Кенўардзі (Gus Kenworthy) хоча забраць дадому ў ЗША чатырох бадзяжных шчанюкоў, за якімі ён пачаў даглядаць у Алімпійскай вёсцы.



11 лютага Кенўардзі выклаў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» фота сабачак, з якімі ён правёў увесь дзень. Маладзён знайшоў чатырох шчанюкоў ды іхную маці на вуліцы каля медыяцэнтру ў Сочы. За некалькі дзён здымак сабраў 17 тыс. упадабанняў.

Пазней спартовец напісаў у «Тўітэры», што набыў для шчанюкоў будку, ім таксама ў хуткім часе зробяць вакцынацыю, каб ён змог забраць жывёлінаў з сабою. «Раблю ўсё магчымае, каб забраць іх дадому», – напісаў Гас Кенўардзі.

22-гадовы амерыканец стаў срэбным прызёрам у спаборніцтвах у слоўпстайле, якія прайшлі ў Сочы 13 лютага.

МЯ, belsat.eu, privetsochi.ru, baltinfo.ru

Стужка навінаў