У «Фэйсбуку» можна будзе выбраць свой пол з 50 варыянтаў


Карыстальнікі амерыканскай версіі сацыяльнай сеткі «Фэйсбук» змогуць указваць пол, выбіраючы з 50 варыянтаў гендарнай ідэнтычнасці. Гэтак да жаночага і мужчынскага полаў дададуцца «бігендар», «транссексуал», «андрагін» ды іншыя магчымасці.



У «Фэйсбуку» мяркуюць, што гэта дазволіць карыстальнікам «выказаць сябе як мага больш дакладна».

Акрамя таго, карыстальнікі змогуць выбраць той займеннік, які іх найлепш характарызуе – «ён», «яна» або «яны».

Інтэрнэт-гігант заявіў, што сфармуляваў варыянты гендарнай ідэнтычнасці пасля кансультацыяў з пяццю асноўнымі арганізацыямі, якія абараняюць правы геяў і трансгендараў.

«Там будзе шмат людзей, для якіх гэта нічога не значыць. Аднак для тых нешматлікіх, каго такое датычыць, гэта вельмі важна, для іх гэта ўсё», – зазначыла інжынерка «Фэйсбуку» Брылле Гэрысан (Brille Harrison), якая мае намер выбраць сабе пол «трансжанчыны».

Выбар з 50 варыянтаў полу адлюстроўвае ўплыў руху за правы трансгендараў у ЗША, які патрабуе для прадстаўнікоў трансгендарнай супольнасці такіх жа грамадзянскіх правоў, што і геям.



Акрамя таго, «Фэйсбук» дазволіць больш як мільярду сваіх карыстальнікаў захаваць сваю гендарную ідэнтычнасць у таямніцы ды дзяліцца гэтаю інфармацыяй толькі з тымі, з кім яны самыя пажадаюць.

Згодна з апублікаваным у 2011 годзе дакладам амерыканскага Інстытуту Ўільямза, прыблізна 0,3 % дарослых (амаль 700 тыс. чалавек) у ЗША былі трансгендарамі.



Пра гендарныя стэрэатыпы глядзіце матэрыял «Гарачага каментара» тут.



МЯ, belsat.eu, паводле Бі-Бі-Сі

Стужка навінаў