Беларускіх прыгажунь адбіраюць на конкурс «Міс Беларусь» (Фота)


Сёлета ў Беларусі правядуць адразу тры конкурсы – «Міс Беларусь», «Містэр Беларусь» і «Місіс Беларусь». У апошнім возьмуць удзел замужнія жанчыны.

Конкурсы прыгажосці – спаборніцтвы не толькі вонкавых, але і ўнутраных чалавечых якасцяў – розуму, абаяльнасці, харызмы, а таксама творчых здольнасцяў.

На кастынгі для ўдзелу ў конкурсе «Міс Беларусь» запрасілі дзяўчат ад 18 да 24 гадоў, якія не маюць дзяцей і ніколі не былі ў шлюбе, маюць рост не менш як 175 см. Адборы праходзяць 14, 15 і 16 лютага з 10:00 да 18:00 у Нацыянальнай школе прыгажосці.

Пераможца конкурсу атрымае права рэпрэзентаваць краіну на конкурсе «Міс свету» сёлета, а таксама на розных культурных, дабрачынных акцыях, якія праводзяцца ў Беларусі і за яе межамі.

Летам 2013 года ў сувязі з конкурсам «Міс Менск» выбухнуў скандал. Высветлілася, што сярод пераможцаў конкурсу былі дзяўчаты, якія зарабляюць на жыццё стрыптызам. Да ўсяго, да конкурсу арганізатары дапусцілі ўдзельніцу, якая раней была замужам і мае дзіця.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў