У Менску адбыўся мітынг-рэквіем да 25-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістану (Фота)


У Беларусі ладзяцца ўрачыстыя імпрэзы, прымеркаваныя да 25-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістану.

Традыцыйна раніцай у Менску на Востраве Мужнасці і Смутку прайшоў мітынг-рэквіем. У ім узялі ўдзел прадстаўнікі сілавых ведамстваў, дзяржаўных органаў і грамадскіх арганізацыяў, воіны-афганцы. Да мемарыялу ўсклалі кветкі і вянкі.

Аналагічныя імпрэзы прайшлі ў абласных цэнтрах Беларусі.

У Беларусі жывуць прыблізна 27 тыс. воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія ўзялі ўдзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі Афганістану. Былы жаўнер у Афганістане Алег Волчак падкрэсліў, што сярод ветэранаў расце незадаволенасць тым, што ўлады пазбавілі іх шэрагу ільготаў. Гэтая незадаволенасць можа выліцца ў падтрыманне Плошчы-2015, калі такая будзе.



МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў