Амністыя па-ўкраінску: з турмы – пад хатні арышт


Улады Украіны вызвалілі ўсіх 243 апазіцыянераў, якіх затрымалі за 3 месяцы акцыяў пратэсту.

Абвінавачанні на іхні адрас застануцца ў сiле, пакуль пратэстоўцы не пакінуць усіх захопленых імі адміністрацыйных будынкаў і не разбяруць барыкадаў у Кіеве. Шмат хто з вызваленых з-пад варты будзе заставацца пад хатнім арыштам.

Пасля таго, як удзельнікаў акцыяў пратэсту адпусцілі, прадстаўнікі апазіцыі заявілі, што выканаюць частку патрабаванняў ураду. Улады патрабуюць, каб майданаўцы аддалі захопленыя будынкі дзяржаўных установаў і расчысцілі барыкады на вуліцы Грушэўскага. Прадстаўнікі апазіцыі паабяцалі, што часткова адкрыюць гэтую вуліцу для руху транспарту.

На нядзелю таксама намечана новая масавая дэманстрацыя на Майдане.

АК, belsat.eu, паводле Бі-бі-сі

Стужка навінаў