Лукашэнка яшчэ раз заплача. Домрачава заваявала другое «золата»


Беларуская біятланістка перамагла ў 15-кіламетровай індывідуальнай гонцы.

Нашая суайчынніца пераадолела дыстанцыю за 43 хв. 19.6 сек. Другой у гонцы стала Сэліна Гаспарын (Selina Gasparin) са Швейцарыі. Яна прайграла Домрачавай 45 секундаў. «Бронза» таксама трапіла ў беларускую скарбонку. Трэцяю фініш мінула Надзея Скардзіна.



Лукашэнка пусціў слязу падчас асабістага віншавання Дар’і Домрачавай!

{movie}Сяргей Падсасонны (карэспандэнт “Белсат” у Сочы) пра другое золата Домрачавай |right|14818{/movie}

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў