У Дзень св. Валянціна ў свеце прызнаюцца ў любові да Беларусі (Фота)


Вялікае сэрца і колеры беларускага нацыянальнага сцяга ў розных куточках Зямлі – гэта напамін, што ў свеце памятаюць пра Беларусь і выражаюць салідарнасць з нашымі палітвязнямі.

«Кахаю Беларусь» – гэтак называецца акцыя да Дня закаханых, зарганізаваная на ініцыятыву еўрадэпутата з Польшчы Марэка Мігальскага (Marek Migalski).



У сваёй любові да Беларусі прызналіся мінакі ў польскім горадзе Катавіцэ (Katowice), дзе прадстаўнікі офісу еўрадэпутата раздавалі 14 лютага адмысловыя бел-чырвона-белыя налепкі з сэрцам. Шмат хто далучыўся да акцыі, наляпіўшы стыкеры на вуліцах у розных польскіх гарадах.

Вучні гімназіі ў вёсцы Твардажэчка (Twardorzeczka) ў Сілезскім ваяводстве Польшчы намалявалі для Беларусі свае сэрцы. Акцыю падтрымалі таксама прадстаўнікі шведскай арганізацыі «Усходняя група дэмакратыі і правоў чалавека», апрануўшы саколкі з прызнаннямі ў любові да нашае радзімы.

Наталья Кандрацюк-Сьверубска (Natalia Kondratiuk-Świerubska) прызналася ў сваіх пачуццях да Беларусі ў Рыме, на фоне развалінаў старажытнага Рыму.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў