Літаратура – дзеля чытачоў ці дзеля прэміяў?


Як ні дзіўна, літаратура застаецца адною з улюбёных гульняў нашага аграгарадка. Слова патрабуюць, за слова змагаюцца, слова ўзнагароджваюць. Напрыклад – чарговаю прэміяй Гедройца. Пра тое, як вымяраць літаратуру прэміямі, – «Размова Жбанкова» з крытыкам і літаратуразнаўцаю Ганнаю Кісліцынай.

{movie}Ганна Кісліцына ў “Размове Жбанкова”|right|14811{/movie}

Паводле госці праграмы, мы можам назіраць цяпер новую літаратурную сітуацыю ў краіне, адметную тым, што пачала з’яўляцца масавая літаратура на беларускай мове. Больш за тое, ёсць і беларускі кіберпанк, жахліўчык і нават любоўны раман. «Сённяшняя літаратура, паварочваючыся да маскульту, губляе пэўныя рэчы. З другога боку, калі ў пісьменніка ёсць талент і пэўны ўзровень інтэлекту, яго не схаваеш. Інтэлект схаваць немагчыма, і таму я не веру, што маскульт усё запалоніць. Іншая справа, што сёння, калі пачалі развівацца розныя літаратурныя прэмія, нашыя пісьменнікі ўспрынялі гэта як штуршок, каб пісаць для вялікай колькасці людзей, масавага чытача. Хоць я не веру, што ў нас ёсць масавы чытач літаратуры па-беларуску. Тысячны наклад ужо лічыцца бестселерам», – гаворыць госця праграмы.

Паводле літаратуразнаўцы, сёння шмат для каго з аўтараў прэтэндаванне на прэмію Гедройца – гэта перадусім магчымасць… атрымаць рэцэнзію і розгалас. «Ніхто асабліва не верыць, што гэтыя $ 10 тыс. узнагароды атрымае менавіта ён. Але кожны ўпэўнены, што будзе нейкі скандал, як кажуць, «двіжуха», і аўтары змагаюцца за гэтую «двіжуху». Бо вельмі мала часопісаў і вельмі мала крытыкаў, якія гэтым займаюцца, адсутнічае тэлебачанне, якое магло б распавядаць пра кнігі. Гэтую прэмію выкарыстоўваюць не як магчымасць атрымаць грошы, а як дармовы PR», – кажа Ганна Кісліцына.

А што ў гэтай сітуацыі застаецца чытачу? Глядзіце «Размову Жбанкова».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў