Вайцюшкевіч увасобіўся ў Святога Валянціна


https://youtu.be/LWO6opDBhcs

Напярэдадні Дня закаханых у Валянціна ўвасобіўся Вайцюшкевіч. Самы рамантычны бард на нашых прасторах спяваў пра каханне ў памяшканні “Арт-сядзібы”.

{movie}Вайцюшкевіч увасобіўся ў Святога Валянціна|right|14799{/movie}

У савецкія часы забароненыя музыкі давалі “кватэрнікі”, цяпер – “офіснікі”. Невялікае памяшканне “Арт-сядзібы” для Змітра Вайцюшкевіча стала ўжо як дом родны. За тры месяцы тут праходзіць пяты ягоны канцэрт.

Вайцюшкевіч святкаваў тут дзень народзінаў Караткевіча, прэзентаваў свой новы альбом, спраўляў Каляды. Цяпер жа – спявае для закаханых і тых, хто кахання яшчэ шукае. Але гэта не адзіная нагода для выступу.

ЗМІЦЕР ВАЙЦЮШКЕВІЧ, МУЗЫКА:
“Ён прысвечаны святу закаханых. А па-другое, каб людзі не забыліся на існаванне артыста, бо дазволу на нармальныя выступы нямашака. Таму – апошні канцэрт у “Арт-сядзібе” – расказваюць, што “Арт-сядзібу” ўжо просяць адсюль. Ужо трэцяя нагода”.

Кіраўніку “Арт-сядзібы” Паўлу Белавусу з аднаго боку прыемна, што Вайцюшкевіч тут часты госць, а з другога – прыкра, што гэта адно з нешматлікіх месцаў, дзе можа выступіць спявак. Неўзабаве і гэтага месца не будзе.

ПАВЕЛ БЕЛАВУС, КІРАЎНІК «АРТ-СЯДЗІБЫ»:
“У гэтым памяшканні Вайцюшкевіч будзе пяты раз, але апошні. Здарылася ў нас чарговая праблема, якая, у прынцыпе, ідзе з намі ад самага пачатку існавання “Арт-сядзібы”. Хутчэй за ўсё, мы адсюль з’едзем. Зразумела, што не са сваіх прычынаў. Нас адсюль высяляюць”.

Тым часам, Вайцюшкевіч ужо рыхтуе новы альбом. Цалкам імаверна, што і ягоная прэзентацыя пройдзе ўжо ў новым памяшканні “Арт-сядзібы”.

Іншыя тэмы: Вакаліст літоўскага гурта “Biplan” распавёў, як спяваў песню па-беларуску. Гурт “Без білета” выпусціў кліп на песню “365 дзён лета”. У Магілёве адкрылася юбілейная выстава мастака Уладзіміра Напрэенкі.

Сяргей Будкін, Марына Вашкевіч

Глядзі таксама
Каментары