Выкладчыкі бастуюць, кіраўніка Сенату звальняюць, студэнты рыхтуюць флэш-мобы. Што адбываецца з ЕГУ?


Адміністрацыя заяўляе пра наўмыснае ачарненне кіраўніцтва. Прадстаўнікі ўніверсітэцкага самакіравання кажуць пра парушэнні статутных дакументаў. Чыя праўда, а чыя крыўда? І прычым тут нацыянальнасць?

Экс-старшыня Сенату ЕГУ Павел Церашковіч, які рэпрэзентуе «бунтарскі» бок канфлікту, у праграме «Гарачы каментар» патлумачыў, што кіраўніцтва ВНУ пэўны час спрабавала навязаць аўтарытарны стыль кіравання. Вынікам такой палітыкі сталі звальненні ды канфлікты паміж адміністрацыяй і выкладчыкамі. Адпраўным пунктам непаразумення стала звальненне першага прарэктара Уладзіміра Дунаева, кажа госць студыі.

Паводле некаторых версіяў, канфлікт у ЕГУ разгарэўся паміж беларускімі ды літоўскімі выкладчыкамі. Аднак Павел Церашковіч мяркуе, што этнічныя справы тут не пры чым, «гэта канфлікт паміж тымі, для каго ЕГУ – гэта лёс і высакародная місія, і тымі, для каго ЕГУ – гэта бізнес-праект».

Больш інфармацыі пра падводныя камяні канфлікту ў беларускім універсітэце ў выгнанні вы знойдзеце ў відэаматэрыяле.

{movie}Што адбываецца з ЕГУ? |right|14798{/movie}

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў