Заўзятар без вызначанага месца жыхарства


Менск – у перадхакейнай ліхаманцы. Гатовыя аб’екты рыхтуюцца прыняць гасцей на найвышэйшым узроўні, а вось новыя могуць не паспець адчыніць сваіх дзвярэй. Кіраўнік Менгарвыканкаму Мікалай Ладуцька заявіў, што гатэль «Кемпінскі» не будзе гатовы да пачатку чэмпіянату свету па хакеі.

{movie}Дзе расселяць заўзятараў?|right|14796{/movie}

Улады гораду ставяцца да гэтай інфармацыі спакойна. Паводле старшыні Менгарвыканкаму, сталіцы ў любым выпадку патрэбны такі гатэль. Аднак куды ж сяліць гасцей?

Калі б наведнікі чэмпіянату свету прыехалі ў Менск сёння, месцаў хапіла б для пяці тысячаў чалавек. Менавіта столькі прапаноўваюць каля трыццаці падрыхтаваных гатэляў. Да чэмпіянату плануецца паспець дабудаваць і дарамантаваць яшчэ шэраг – на 3 тысячы месцаў.

Галоўнаю ж праблемаю ў размяшчэнні заўзятараў падчас сусветнага першынства застаецца малая колькасць жытла эканом-класу. У Менску цяпер ёсць 11 гостэлаў, якія гатовыя прыняць менш як 500 чалавек. Развязваць гэтую праблему менскія ўлады плануюць за кошт студэнтаў: 12 інтэрнатаў ператворацца ў «фанацкую вёску», содні ў такім «гатэлі» будуць каштаваць 20–35 еўраў.

Глядзіце больш – у матэрыяле Аляксандра Баразенкі.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў