Якія кветкі ў Дзень святога Валянціна чакаць ад сваіх каханых?


Рэйтынг кветкавых пераваг беларускіх пакупнікоў.

Узначальваюць ружы, хрызантэмы і гваздзікі – паведамляе БелТА са спасылкаю на Белстат.

У 2013 годзе ружы займалі першае месца ў структуры імпарту зрэзаных кветак (54,9 %). Далей ідуць хрызантэмы (23,5 %) і гваздзікі (20,2 %). Акрамя таго, у Беларусь ўвозіліся лілеі (305 тыс. штук) і архідэі (49 тыс. штук).

Большасць ружаў і гваздзікоў, якія трапілі ў Беларусь, паходзяць з Калумбіі ды Эквадорк. Нідэрланды лідаруюць паводле паставак у Беларусь хрызантэмаў.

Летась беларусы надарылі ружаў на 49,4 % больш, чым у 2012 годзе, лілеяў – на 39,2 %, а архідэяў – на 30,9 %. А вось рост імпарту традыцыйных хрызантэмаў у нашую краіну ў 2013 г. склаў 26,1 %, а гваздзікоў – на 23,4 %.

Усяго ж летась у Беларусь завезлі кветак і на $ 16,65 млн. 37 % кветак паходзяць з Еўропы. Астатнія імпартуюць у Беларусь з Калумбіі, Эквадору і Кеніі.

ЮВ паводле БелТА

Стужка навінаў