Сачы! Назірай! Выбірай!


Распачынаецца агульнанацыянальная кампанія набору назіральнікаў на мясцовыя выбары. Гэта не палітыка, гэта нармальны выбар свядомага грамадзяніна.

Напрыканцы сакавіка ў Беларусі маюць адбыцца выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў. «Ты не ведаеш, чаму верыць і навошта табе здаліся гэтыя выбары, бо ты ўвогуле апалітычны чалавек, – звяртаюцца аўтары праекту «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» да патэнцыйных назіральнікаў. – Але табе не ўсё роўна, якія помнікі зносяць і дзе будуюць паркі ці па якіх дарогах ездзіць, дзе паркаваць свой ровар і аўтамабіль. Як і ўсе нармальныя людзі, ты проста хочаш, каб тваё штодзённае жыццё было камфортавае. Дык чаму б гэтаму не паспрыяць? Прасачы за якасцю выбараў».

Паводле Канстытуцыі, кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які дасягнуў 18-гадовага ўзросту, мае права быць назіральнікам за выбарамі любога ўзроўню, – нагадваюць арганізатары набору.

Праект «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» не падтрымлівае аніякія палітычныя партыі, – пішуць каардынатары кампаніі на сваёй старонцы.

Стаць назіральнікам на выбарах, якія адбудуцца 23 сакавіка, проста. Трэба запоўніць анкету на сайце, прайсці кароткі трэнінг і далучыцца да каманды назіральнікаў. Апошні тэрмін для запісу ў назіральнікі – 7 сакавіка.

Запоўніць анкету можна ТУТ!

Больш падрабязная інфармацыя аб праекце: eotp.info

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў