Чаму звычайны калгаснік або інтэлігент можа баяцца паляўнічых на педафілаў?


“Улады змагаюцца з педафіламі, але толькі тады, калі педафіл згвалтаваў дзіця. Калі ж ён проста з ім лістуецца, на гэта амаль не звяртаюць увагі”, – падкрэсліў адзін з удзельнікаў палявання на педафілаў.

Глядзіце праграму «Маю права» штосераду а 20.25 у онлайн-трансляцыі на нашым сайце, а пасля выдання – у архіве праграмаў.

{movie}Чаму звычайны калгаснік або інтэлігент можа баяцца паляўнічых на педафілаў? |right|14791{/movie}

Педафіл праз сацыяльныя сеткі запрашае на сустрэчу няпоўнагадовага, але на сустрэчу з ім прыходзіць каля тузіна дужых хлопцаў. Яны ўсяляк, нават гвалтам і прыніжэннем, стараюцца пераканаць аматара няпоўнагадовых больш з імі не сустракацца.

Гэтак дзеюць змагары з педафіліяй. Хоць актыўнасць такіх груповак па-за законам, свае акцыі хлопцы лічаць прафілактыкаю.Мы іх злавілі, паразмаўлялі, і яны ўжо насцярожаныя, не такія актыўныя”, – кажа адзін з паляўнічых. Моладзь упэўненая, што станоўча ўплывае на сітуацыю ў сваім раёне, куды баяцца прыязджаць педафілы, бо ведаюць пра такія акцыі.

Ці нармальна, што пытаннямі педафіліі займаюцца самі грамадзяне?Такімі спосабамі можна дасягнуць толькі маргіналізацыі грамадства. Сёння яны б’юць педафілаў, якіх трэба пераследаваць, але законнымі метадамі, а заўтра ім яшчэ хтосьці не спадабаецца – калгаснік або, наадварот, інтэлігент. Паб’юць акуляры, выльюць мачу на галаву, і гэтым усё закончыцца”, – мяркуе Аляксандр Сыкала з Беларускай асацыяцыі сацыяльных працаўнікоў.

На думку эксперта, нефармальны рух супраць педафілаў можа стаць небяспечны для грамадства.Пры дапамозе дзікасці ды элементаў крыміналу, якія ёсць у іхных дзеяннях, мы нічога не зробім. Мы толькі азлобім”, – падкрэсліў адмысловец.

А што думаюць беларусы пра самастойнае змаганне грамадзянаў з заганнымі з’явамі – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў