Хітрыкі ўладаў. Як абыходзяць закон пры фармаванні выбарчых камісіяў?


Беларускае заканадаўства забараняе, каб у склад выбарчай камісіі ўваходзілі прадстаўнікі аднаго працоўнага калектыву. Чаму ж часам у выбарчых камісіях засядаюць настаўнік, завуч і дырэктар з адной школы?

Праваабаронца Уладзімір Лабковіч адзначыў у “Размове Калінкінай”, што ўчастковыя выбарчыя камісіі, самыя галоўныя ў сістэме фальсіфікацыяў, фармуюцца ў Беларусі на падставе галіновай прыкметы: “Ёсць, напрыклад Заводскі раён Менску, Чыжоўка, дзе ёсць МАЗ, які абавязаны забяспечыць фармаванне фактычна ўсіх выбарчых камісіяў са сваіх людзей”.

{movie}Хітрыкі ўладаў. Як абыходзяць закон, фармуючы выбарчыя камісіі? |right|14788{/movie}

Удзел некалькіх працаўнікоў з аднаго калектыву ў выбарчай камісіі, аднак, забараняе закон. Улады абыходзяць гэта, блакуючы інфармацыю аб месцы працы чальцоў выбарчых камісіяў, паведамляючы толькі пра спосаб іх вылучэння: Напрыклад, дырэктар школы вылучаецца да працоўнага калектыву, завуч ад “Белай Русі”, іншы завуч і пяць настаўніц – ад Саюзу жанчынаў, а яшчэ два-тры чалавекі нібыта збіраюць подпісы і вылучаюцца такім чынам”.

Хоць фармальна чальцы выбарчай камісіі вылучаныя рознымі шляхамі, большасць з іх – гэта падначаленыя дырэктара школы, які звычайна становіцца старшынём выбарчай камісіі, зазначыў праваабаронца. Гэтак чальцоў выбарчай камісіі кантралюе не толькі дзяржаўная адміністрацыя, але і іх непасрэдны начальнік.

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў