«Прабачце, але ў нямецкіх канцлагерах таксама спальвалі мільёны людзей на падставе нацысцкага заканадаўства»


Былы палітвязень Уладзімір Кобец – пра скандальную заяву амбасадара Ізраілю ў Беларусі, які назваў беларускіх палітзняволеных крымінальнікамі.

У інтэрв’ю ізраільскаму каналу «RTVi» Ёсэф Шагал заявіў, што, з гледзішча Ізраілю, беларускія палітзняволеныя – крымінальнікі. Ды параўнаў іх з экстрэмістамі. На думку Шагала, «тыя, каго лічаць палітзняволенымі, – гэта чатыры асобы, якія засталіся сядзець у турме».

Лукашэнка прапаноўвае ім напісаць просьбу аб памілаванні, аднак яны не жадаюць гэтага і лічаць за лепшае заставацца героямі ў турме. Апроч таго, амбасадар пракаментаваў заходнія санкцыі ў дачыненні афіцыйнага Менску. Зрэшты, Ёсэф Шагал не ўпершыню выступае са скандальнымі заявамі. Аднак гэтым разам ён не проста дзеліцца асабістымі ўражаннямі, а падае іх як пазіцыю сваёй краіны.

Былы палітвязень Уладзімір Кобец лічыць, што Ёсэф Шагал зашмат сабе дазваляе як дыпламат, які рэпрэзентуе дэмакратычную краіну. Падрабязнасці ў відэаматэрыяле!

{movie}Былы палітвязень Уладзімір Кобец – пра скандальную заяву амбасадара Ізраілю ў Беларусі|right|14774{/movie}

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў