Цялесны тэатр і гледачы на сцэне


Да канца тыдня ў менскіх тэатралаў ёсць два абавязковыя пункты для наведвання: Палац культуры і спорту на вуліцы Чкалава і Моладзевы тэатр эстрады на Маскоўскай.

Штовечар а 19-й гадзіне там – свята Тэрпсіхоры. Калектывы з Беларусі ды Польшчы паказваюць найлепшыя пластычныя спектаклі ў межах фестывалю «Пластформа».

Летась фестываль «Плаsтформа» падаваўся публіцы як форум пластычных і танцавальных тэатраў. Сёлета слова «танец» знікла з назвы. І не проста так. Для арганізатараў фестывалю галоўны крытэр адбору перадусім не тэхніка выканання, а дзея і змест.

АЛЯКСЕЙ СТРЭЛЬНІКАЎ, АРГАНІЗАТАР ФЕСТЫВАЛЮ: «Гэта фармат тэатру ў першую чаргу. Гэта не маюць быць нейкія абстрактныя сучасныя танцавальныя калектывы. Гэта можа быць цялесны тэатр, фізічны тэатр ці тэатр аб’ектаў».

«Плаsтформа-2014» адкрылася спектаклем тэатру Вячаслава Іназемцава «ІнЖэст» – «Рамонт». Яго дзея адбывалася ў глядацкай зале, а гледачы занялі месца… на сцэне.



ВЯЧАСЛАЎ ІНАЗЕМЦАЎ, ХАРЭОГРАФ:
«Прастора перакуленая, гэта прынцыповы такі ход. Мы даўно працуем у гэтым кірунку, які на Захадзе аформіўся пад назваю «сайт-спецыфік», калі спектакль паўстае ад прасторы, а не наадварот. Ідэя, пад якую пераробліваецца прастора”.

Цягам пяці наступных фестывальных дзён на сцэнах менскага Палацу чыгуначнікаў і Моладзевага тэатру эстрады свае пастаноўкі пакажуць яшчэ 11 пластычных тэатраў.

Іншыя навіны: у пракат выходзіць першая частка «Німфаманкі» Лярса фон Трыра. CNN загадзя «прысудзіла» ДыКапрыё «Оскар». У Магілёве пачалася маштабная дабрачынная акцыя канцэртаў дзеля падтрымання ветэранаў.

{movie}”Агляд падзеяў культуры”: Цялесны тэатр і гледачы на сцэне |right|14775{/movie}

Сяргей Будкін, Марына Вашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў