Забіты ў Кіеве беларус прасіў не біць жаўнераў унутраных войскаў


У інтэрнэт трапіў ролік, на якім наш зямляк з Гомля Міхаіл Жызнеўскі спрабуе абараніць ад пратэстоўцаў украінскіх жаўнераў тэрміновай службы.

{movie}Забіты ў Кіеве беларус прасіў не біць жаўнераў унутраных войскаў |right|14771{/movie}

25-гадовы Міхаіл Жызнеўскі стаў ахвяраю сутыкненняў на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве. Смерць наступіла ад скразнога ранення грудной клеткі з пашкоджаннем аорты ў вобласці сэрца. Больш пра тое, хто забіў нашага земляка падчас закалотаў у Кіеве, чытайце ТУТ!

Жызнеўскі быў актывістам украінскай нацыяналістычнай арганізацыі УНА-УНСО (Українська національна асамблея–Українська народна самооборона). Меў мянушку Локі. Яму было 25 гадоў.

ЮВ, belsat.eu

https://youtu.be/7B8Abo0wY2Y

Глядзі таксама
Каментары