Чаму ў Беларусі не будзе «партыі ўлады»?


Спадарыня Ярмошына зрабіла цікавую заяву, маўляў, стварэнне «партыі ўлады» патрабавала б змены палітычнай сістэмы дзяржавы і нават усяго дзяржаўнага кіравання. Госць праграмы «Размова Мацкевіча» акадэмічны дырэктар Школы маладых менеджараў публічнага адміністравання Зміцер Маркушэўскі лічыць, што такі інстытут, як «партыя ўлады», у цяперашняй Беларусі не мае перспектываў і сэнсу.

{movie}Зміцер Маркушэўскі ў “Размове Мацкевіча”|right|14769{/movie}

«Цяпер палітычныя партыі не маюць інструментаў уплыву на сітуацыю і не маюць дзейнага прадстаўніцтва ў парламенце ды іншых органах улады. Таму натуральна, што Лідзія Ярмошына гаворыць: пэўныя змены ў сістэме маюць адбыцца. Але варта адзначыць, што «партыя ўлады» – гэта нешта іншае, гэта не сапраўдная палітычная партыя. Гэта нейкае кола інстытуцыяў і арганізацыяў, што падтрымліваюць дзейную ўладу», – падкрэслівае госць праграмы.

Паводле Змітра Маркушэўскага, моцная «партыя ўлады» – пагроза для адзінаасобнага ўладара. «Гэта значыць, што прэзідэнт мусіць падзяліцца пэўнаю ўладаю», – гаворыць ён. Госць праграмы таксама мяркуе, што ачольванне «партыі ўлады» аўтаматычна пераўтварыла кіраўніка ў вачох электарату з «лідара нацыі» ў лідара ўсяго адной партыі.

Якія змены могуць чакаць палітычнае поле Беларусі ў найбліжэйшыя гады? Глядзіце «Размову Мацкевіча»!

МЛ, belsat.eu

https://youtu.be/9OW5q8eutmI

Глядзі таксама
Каментары