Амбасадар Ізраілю: Палітзняволеных у вас няма, у санкцыях вінаватая Польшча!


Амбасадар Ізраілю ў Беларусі Ёсэф Шагал мяркуе, што беларускія палітвязні самі хочуць «заставацца героямі ў турме».

У інтэрв’ю ізраільскаму каналу RTVI дыпламат заявіў, што з гледзішча Ізраілю беларускія палітзняволеныя – крымінальнікі. «Тыя, каго лічаць палітзняволенымі, – гэта чатыры чалавекі афіцыйна сёння. Чатыры чалавекі засталіся, сядзяць у турме. Лукашэнка прапаноўвае ім напісаць просьбу аб памілаванні, як у гісторыі з Хадаркоўскім: напішы просьбу – цябе адпусцяць. Яны не жадаюць, лічаць за лепшае заставацца героямі ў турме», – сказаў Ёсэф Шагал.

{movie}Амбасадар Ізраілю: Палітзняволеных у вас няма, у санкцыях вінаватая Польшча!|right|14767{/movie}

На пытанне журналісткі аб пазіцыі Ізраілю як адзінай дэмакратыі на Блізкім Усходзе, у дачыненні праблемы палітзняволеных у Беларусі Шагал адказаў: «Як мы паставімся да палесцінца, які кіне камень у Кнэсэт? Ён хто – палітзняволены ці крымінальнік? Яны ўсе сядзяць паводле крымінальнага артыкулу, а не палітычнага. Усе. За напад на парламент, за кіданне камянёў».

«Я не кажу, што яны не палітзняволеныя – з якога боку глядзець. З гледзішча Крымінальнага кодэксу краіны, дзе іх пасадзілі, яны крымінальнікі. З гледзішча Польшчы ці Еўразвязу, яны палітзняволеныя», – дадаў ізраільскі дыпламат.

На ўдакладняльнае пытанне журналісткі «А з гледзішча Ізраілю?» Шагал адказаў: «З гледзішча нашага, яны – крымінальнікі, бо ў іх ёсць артыкул – за хуліганства, за кіданне камянёў, за знявагу ўладаў, ну і гэтак далей».

Амбасадар таксама пракаментаваў заходнія санкцыі ў дачыненні афіцыйнага Менску. «Галоўная краіна, якая ініцыявала ўсе прэсінгі супраць Беларусі, – гэта Польшча. Дык вось, для прыкладу: Польшча, якая ініцыявала ўсе гэтыя санкцыі, мае з Беларуссю тавараабарачэнне 5 мільярдаў долараў. Як бы, з аднаго боку, яны кажуць: «Ой, правы чалавека парушаюць, дыктатар», а з іншага – 5 мільярдаў долараў».

Пры гэтым Шагал адзначыў, што тавараабарачэнне паміж Беларуссю ды Ізраілем складае ўсяго 130 мільёнаў долараў.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў