«Залатая» Домрачава!


27-гадовая біятланістка Дар’я Домрачава ўзышла на першую прыступку алімпійскага п’едэсталу ў Сочы.

Гэта першы медаль беларусаў на Алімпіядзе ў Сочы. І другі медаль Домрачавай на Гульнях. Першы, срэбра, 4 гады таму яна заваявала ў канадскім Ванкувэры.

Пра атмасферу, якая панавала на трыбунах падчас перамогі нашай спартоўкі, вы можаце даведацца ў відэаматэрыяле. Наш карэспандэнт Сяргей Падсасонны, які цяпер у Сочы, на ўласныя вочы бачыў зацятую барацьбу Дар’і і нарвежкі Туры Бэргер (Tora Berger), якая на фінішнай прамой ледзь не вырвала ў нас перамогі.

{movie}Сяргей Падсасонны пра перамогу Дар’і Домрачавай на Алімпіядзе ў Сочы|right|14753{/movie}

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў