Першы канцэрт на скрадзенай скрыпцы Страдывары


Законны ўладальнік скрыпкі вартасцю $ 6 млн нарэшце адыграў на ёй канцэрт. 300-гадовы інструмент вярнуўся да гаспадара, не паспеўшы пакінуць межаў штату Ўісконсін, дзе яго скралі два тыдні таму.

Інструмент працы Страдывары гучыць, як і да крадзяжу – бездакорна. У гэтым згодныя і яе ўладальнік Фрэнк Элманд, першая скрыпка Сімфанічнага аркестру Мілўокі, і эксперты, якія пацвердзілі, што гэта тая самая скрыпка, якую Антоньё Страдывары стварыў у 1715 годзе.Паліцыя днямі знайшла інструмент на паддашку жылога дому. Абвінавачанне ў крадзяжы выставілі двум мужчынам, у тым ліку злодзею, які напаў на ўладальніка Страдывары з электрашокерам і выхапіў інструмент з ягоных рук.

Іншыя тэмы: у Горадні прайшоў першы канцэрт з цыклу «Усе санаты Бетховена для скрыпкі і фартэпіяна». У Менску выступілі зоркі ўкраінскага Майдану – гурт «Антитіла». Адкрылася экспазіцыя, прысвечаная самаму рамантычнаму паэту Англіі.

{movie}”Агляд падзеяў культуры”: першы канцэрт на скрадзенай скрыпцы Страдывары |right|14755{/movie}

Марына Вашкевіч, belsat.eu

Стужка навінаў