Казахстанскія інтэрнэт-крамы ды абменнікі – у аблозе (Дадаліся каментары)


Нацыянальны банк Казахстану абвесціў дэвальвацыю нацыянальнай валюты тэньге, што прывяло да рэзкага павышэння курсу долараў.

У выніку прыпынілі працу сайты найбуйнейшых казахскіх інтэрнэт-крамаў бытавой тэхнікі, камп’ютарнага абсталявання. Зачынілі свае дзверы для кліентаў і шматлікія абменнікі, перадае «Tengri News».

Казахстанскія аўтадылеры на нявызначаны тэрмін спынілі продажы аўтамабіляў, інфармуе «Интерфакс».

Дэвальвацыя тэньге прывяла і да збояў у працы электроннага ўраду Egov.kz – на партале часова недасяжныя платныя паслугі.

Раней Нацыянальны банк Казахстану паведаміў, што адмаўляецца падтрымліваць абменны курс тэньге. Як перадае ИТАР-ТАСС, кіраўнік казахстанскага Нацбанку Кайрат Келімбетаў заявіў, што Нацыянальны банк будзе рабіць жорсткія захады да ўладальнікаў абменнікаў, якія спрабуюць маніпуляваць курсамі валют, аж да адклікання ліцэнзіі. Акрамя таго, ён паведаміў, што ўрад Казахстану разам з Нацбанкам паспрабуюць утрымаць інфляцыю ў 2014 годзе на ўзроўні 6–8 %.

{movie}”Гарачы каментар”: Ад дэвальвацыі ў Казахстане пацерпіць і Беларусь|right|14754{/movie}

ЮВ паводле lenta.ru

Стужка навінаў