Бізнес... ва ўласным гаражы!


У гаражы можна не толькі хавацца ад жонкі. Некаторыя там займаюцца бізнесам, вытворчасцю. Што можна вырабляць у гаражы, і як аформіць на тое дакументы? Алгарытм «гаражнага бізнесу» – у рубрыцы «Сакрэт фірмы» праграмы «Асабісты капітал».

{movie}Бізнес… ва ўласным гаражы!|right|14747{/movie}

У прыватным гаражы цяпер можна зарэгістраваць станцыю тэхабслугоўвання – адпаведны ўказ прэзідэнта дазваляе аказваць паслугі ў тэхнічным абслугоўванні ды рамонце транспарту масаю не больш за 3,5 т. Гараж пры гэтым мусіць быць пераабсталяваны ў майстэрню. Праблема можа ўзнікнуць з сертыфікацыяй абсталявання – пэўнымі прыладамі для рамонту нельга карыстацца, нават калі яны якасныя, але іх няма ў спісе сертыфікаваных.

«Людзі закрываюцца ў прыватных гаражах і робяць тое, што ім падабаецца так, як ім падабаецца, і з тымі інструментамі, якія іх задавальняюць, а не тымі, што вызначае дзяржава», – гаворыць Павел Бандзіч, што рамантуе аўты ў прыватным гаражы.

Сфера аўтасэрвісу для бізнесу – смачны кавалак. Зямельныя ўчасткі пад такія паслугі маюць велізарны попыт. Афіцыйны выхад на рынак гаражных майстроў мог бы павысіць канкурэнцыю, а значыць, і якасць паслугаў. Аднак праблема «гаражнага бізнесу» ў тым, што людзям, якія ім займаюцца, часта прасцей і выгадней займацца ім нелегальна. Нават плаціць штрафы, але не марнаваць час, бегаючы па інстанцыях.

Уладальніка гаража, дзе нелегальна аказваюць паслугі рамонту, могуць выключыць з гаражнага кааператыву. А каб легалізавацца, патрэбная згода ўсіх чальцоў кааператыву, прынятая на агульным сходзе. Таксама трэба атрымаць станоўчае санітарна-гігенічнае рашэнне, узгадніць рэжым працы майстэрні з мясцовымі ўладамі. Але высілкі вартыя таго – можна будзе працаваць легальна і спакойна.

Глядзіце больш – у праграме «Асабісты капітал»!

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў