«Бервяно ў воку»: МЗС падрыхтаваў адказ «загніваючаму Захаду»


Чарговую справаздачу аб парушэнні правоў чалавека ў асобных краінах падрыхтавала Міністэрства замежных справаў Беларусі. Гэткі агляд, заснаваны, цытуючы кіраўніка МЗС Уладзіміра Макея, «на інфармацыі беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтваў, медыяў, іншых вартых даверу крыніцаў», улады рыхтавалі і летась.

{movie}Уладзімір Лабковіч у “Гарачым каментары”: МЗС падрыхтаваў адказ «загніваючаму Захаду»|right|14736{/movie}

У дакладзе ўтрымліваецца інфармацыя пра найбольш рэзанансавыя, на думку чыноўнікаў, выпадкі парушэння правоў чалавека ў 23-ох краінах свету. Гэта 21 дзяржава Еўразвязу, а таксама ЗША і Канада. Асноўныя парушэнні, адлюстраваныя ў дакуменце, – дыскрымінацыя, расавая варажнеча, разгоны масавых дэманстрацыяў. Пры гэтым пра шматлікія парушэнні правоў чалавека ў нашай краіне айчыннае МЗС не гаворыць ані слоўца.

Праваабаронца Уладзімір Лабковіч, які браў удзел у эфіры праграмы «Гарачы каментар», пазітыўна ацэньвае тое, што афіцыйны Менск пачаў выпускаць гэткія агляды. «Такім чынам беларускі ўрад прызнае, што правы чалавека з’яўляюцца ўніверсальнымі, яны аднолькавыя для ўсяго свету. Вельмі добра, што ў дакладзе згадваюцца міжнародныя арганізацыі, такія як «Human Rights Watch», «Amnesty International». Гэтыя арганізацыі неаднаразова прымалі заявы пра парушэнні правоў чалавека ў Беларусі».

Адначасова з гэтым, на думку адмыслоўцы, такі даклад – «нягеглая форма адказаць на абвінавачанні Захаду, спроба ў стылі «халоднай вайны», у стылі «а ў вас неграў лінчуюць».

Чаго МЗС хоча дабіцца такім дакладам? Ці Менск патрабуе «асаблівага падыходу» з боку заходніх краінаў? Глядзіце больш – у «Гарачым каментары».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў