Муляжы райскага жыцця: кантрасты алімпійскага Сочы


Літаральна за некалькі сотнях метраў ад алімпійскіх аб’ектаў – зусім іншае жыццё жыхароў алімпійскага Сочы. Перадае наш карэспандэнт Сяргей Падсасонны.

{movie}Муляжы райскага жыцця: кантрасты алімпійскага Сочы|right|14734{/movie}

Баракі, занядбаныя падворкі, будынкі, што не бачылі рамонту ўжо шмат дзесяцігоддзяў – тут таксама жывуць людзі. Яны назіралі за адкрыццём Алімпійскіх гульняў са сваіх вокнаў і кажуць, што чакалі зусім іншага падарунку. З усіх бакоў гучыць афіцыйная хвальба: як шмат зрабілі для рэгіёну і Сочы. Гэта бачна: Сочы часам называюць горадам са шкла і бетону – столькі новага тут паўстала.

Толькі стадыён «Фішт» абышоўся на $ 1 млрд. Яго бачна і з вокнаў старых баракаў. Але бачна і тое, што прыкрылі ад замежнікаў, якія за пафарбаванымі фасадамі не пабачаць сапраўднай людской драмы.

А паміж гэтым горадам Сочы і тым, дзе балююць турысты з усяго свету, паставілі плот. Як у расейскай народнай казцы: робіш адзін крок – і трапляеш у краіну цудаў.

Пра дзве рэальнасці алімпійскага Сочы глядзіце ў матэрыяле Сяргея Падсасоннага.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў