«Хуткая» без дапамогі (рэпартаж)


Віцебскія медыкі звальняюцца з працы з прычыны мізэрных заробкаў.

{movie}”Людскія справы”: «Хуткая» без дапамогі|right|14731{/movie}

Два месяцы доўжыліся пратэсты медыкаў хуткай дапамогі. У Горадні ды Менску медпрацаўнікі дамагліся ад улады павелічэння заробку. А вось у Віцебску пра перамогу сваіх калегаў ведаюць хіба што толькі з чутак. «Машыны ў нас прыгожыя, але хутка ў нас не будзе каму на іх ездзіць. …Сярэдні заробак – Br 3 млн. …У Расеі зарабляюць у 6 разоў больш», – кажа адзін з апошніх старажылаў віцебскай хуткай дапамогі Аляксандр. «Людзі сёння купіць лекаў не могуць, у паліклініку не прабіцца, што ім застаецца – хуткая дапамога».

Аб праблемах, з якімі штодзень сутыкаюцца віцебскія медыкі. Якая узаемасувязь паміж жыццём пацыента і заробкам дактароў? Алесь Залеўскі правеў адзін дзень разам з брыгадаю хуткай дапамогі з Віцебску. І знайшоў адказы на гэтыя пытанні. Глядзіце праграму “Людскія справы”!

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў