Як спагнаць кампенсацыю маральнай шкоды ў выпадку здрады?


Бясплатную кансультацыю на тэму шлюбнай дамовы можна атрымаць у Першай Менскай гарадской натарыяльнай канторы ў Дзень закаханых, інфармуе агенцтва «Минск-Новости».

Адмыслоўцы растлумачаць, як правільна скласці шлюбную дамову, параяць, на якія фінансавыя і маёмасныя бакі справы варта звярнуць увагу. А таксама падкажуць, як спагнаць кампенсацыю маральнай шкоды ў выпадку здрады мужа ці жонкі.



Звяртацца па бясплатныя кансультацыі можна будзе 14 лютага на адрас вул. Чырвоная 5.

ЮВ паводле minsknews.by

Стужка навінаў