Што трэба, каб Майдан узарваўся ад шчасця? «Самы шчаслівы» фільм на фоне барыкадаў


Калі б жылі загінулыя падчас пратэстаў у Кіеве, увесь Майдан узрываўся б салютамі ад шчасця, кажуць героі танцавальнага фільму пра Еўрамайдан.

Фільм знялі польскія кінематаграфісты ў межах праекту амерыканца Фарэла Ўільямза (Pharrell Williams) «Happy».

{movie}”Happy Kyiv” – танцавальны фільм пра шчасце на Еўрамайдане|right|14727{/movie}

Паводле задумы, на вуліцах Кіева танчаць людзі. Пасля камера трапляе на Майдан, танец спыняецца, затое ў кадры з’яўляюцца мітынгоўцы, якія распавядаюць, што для іх шчасце і за што яны стаяць на Майдане.

«Там, дзе свабода, там і шчасце», – зазначаюць некаторыя пратэстоўцы.

«Дзеля таго, каб быць шчаслівым, мне трэба, каб Украіна была свабоднаю, насамрэч дэмакратычнаю і квітнеючаю краінай. Цяпер мяне робяць шчасліваю людзі, якія аб’ядналіся тут дзеля агульнай ідэі», – заўважыла маладая ўдзельніца Еўрамайдану.

МЯ, belsat.eu, паводле censor.net.ua

Стужка навінаў