Аўта і рэйсавы аўтобус сутыкнуліся ў Быхаўскім раёне. Загінулі 2 чалавекі


У выніку ДТЗ аўтобус, у якім былі 23 асобы, з’ехаў у кювет і перакуліўся набок. У легкавым аўтамабілі «Hyundai Matrix» ехалі 2 грамадзяніны Украіны.

Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў ноч на 10-га лютага на аўтадарозе М-8 Віцебск–Гомель каля вёскі Абідавічы Быхаўскага раёну.

Аўтамабіль «Hyundai Matrix» з украінскімі нумарамі сутыкнуўся з рэйсавым аўтобусам «Neoplan», які ехаў з Санкт-Пецярбургу праз Кіеў у Адэсу.

Пасля лабавога сутыкнення аўтобус з’ехаў у кювет і перакуліўся набок. У ім былі 20 пасажыраў, 2 кіроўцы і 1 асоба суправаджэння (9 грамадзянаў Расеі, 13 асобаў з Украіны і 1 з Малдовы). Яны атрымалі нязначныя траўмы, ад шпіталізацыі адмовіліся. Кіроўца і пасажыр «Hyundai Matrix’а» загінулі.

З Менску фірма «Амрон», якой належаў аўтобус, што трапіў у аварыю, выслала рэзервовы аўтобус, якім пасажыры, пасля правядзення следчых дзеянняў, паедуць далей.

МЯ, belsat.eu, паводле mchs.gov.by

Глядзі таксама
Каментары