Пуцін тлумачыць, чаму не раскрылася адно з алімпійскіх колаў


Найдаражэйшая Алімпіяда ў гісторыі абрастае новымі фотажабамі.

Дасюль самаю папулярнаю тэмай для фотажартаў быў здымак «унітазаў для сяброў», зроблены карэспандэнтам Бі-Бі-Сі Стывам Роўзэнбэргам (Steve Rosenberg) у мужчынскай прыбіральні Алімпійскага біятлоннага цэнтру ў Сочы. Цяпер усе жартуюць з інцыдэнту, калі падчас светлавога відовішча на адкрыцці Алімпійскіх гульняў не адкрылася адно з алімпійскіх колаў. Не забываюць дасціпныя інтэрнаўты пакпіць і з прэм’ер-міністра Расеі Дзмітрыя Мядзведзева, які падчас адкрыцця заснуў.

Стужка навінаў