Людзей у царкве расстрэльваў малады ахоўнік


https://youtu.be/Kmy6BK06lcA

Адна з двух загінулых падчас стральбы – манахіня, якая закрывала сабою вернікаў.
Інцыдэнт адбыўся сёння ў Южна-Сахалінску (Расея) каля 14:00 паводле мясцовага часу. Пасля нядзельнага набажэнства ў Царкву Уваскрэсення Хрыстова зайшоў 24-гадовы мужчына, які пачаў страляць па людзях ды іконах. Паводле протаіерэя святыні Віктара Горбача, калі б не адважныя паводзіны манахіні Людмілы Прашнікавай, ахвяраў магло быць болей. Сама яна загінула. Параненыя 6 чалавек.
Паводле інфармацыі Следчага камітэту РФ, затрыманы – ахоўнік аднаго з прыватных агенцтваў. Ён страляў са службовай зброі. Протаіерэй дадаў, што стралок казаў пра нянавісць да хрысціянаў і царквы. Стралка чакае псіхіятрычная экспертыза.
{movie}Манахіня загінула падчас стральбы ў храме (сюжэт lifenews.ru)|right|14725{/movie}
Тым часам высветлілася, што храм ахоўваў пажылы вахцёр без зброі.
АК, паводле lifenews.ru, mk.ru
Глядзі таксама
Каментары