Домрачава на Алімпіядзе ў Сочы засталася без медаля


Галоўная прэтэндэнтка ад Беларусі на алімпійскае золата – біятланістка Дар’я Домрачава – сёння выступала ў жаночай спрынтарскай гонцы і заняла 9-е месца. Перамагла алімпійская чэмпіёнка Ванкувера Анастасія Кузьміна, якая нарадзілася ў Расеі, але выступала за Славаччыну.

Сёння ў хуткасным спуску гарналыжнікаў беларус Юрый Данілачкін паказаў 31-ае месца з 47 удзельнікаў. Пераможцам стаў аўстрыец Матыяс Маер (Matthias Mayer), які пераадолеў дыстанцыю за 2’06,63.
У спрынтарскай жаночай гонцы па біятлоне а 17:30 Надзея Скардзіна стартуе пад № 17, Дар’я Домрачава – пад № 22, Людміла Калінчык – № 45, Анастасія Дубарэзава – № 65.
Сёння ў Сочы змагаюцца за 8 камплектаў медалёў.
Расклад спаборніцтваў 9 лютага (час беларускі)
09:30 Снаўборд. Жанчыны. Слоўпстайл. Паўфінал, фінал
10:15 Гарналыжны спорт. Мужчыны. хуткасны спуск
13:00 Лыжныя гонкі. Мужчыны. Скіатлон. 30 км
14:30 Канькабежны спорт. Жанчыны. 3000 м
17:30 Біятлон. Жанчыны. Спрынт. 7,5 км
19:30 Санкавы спорт. Мужчыны. Аднамесныя сані. Трэцяя і чацвёртая спробы
Фігурнае катанне. Камандавы турнір. 18:00 Мужчыны. Адвольная праграма. 19:05 Жанчыны. Адвольная праграма. 20:10 Танцы. адвольны танец
21:35 Скачкі на лыжах з трампліну. Мужчыны. К-95. Індывідуальнае першынства. Фінал
8 лютага беларуская лыжніца Алена Саннікава заняла 53-е месца сярод 61 удзельніцы скіатлону (7,5 км класічным стылем і 7,5 км – вольным).
Раней Аляксандр Лукашэнка зазначыў, што чакае прынамсі 5 алімпійскіх медалёў з Сочы ад беларускіх спартоўцаў. Спартовы аглядальнік Дзмітрый Сухановіч мяркуе, што поспехам будзе, калі беларусы здабудуць 2 медалі.
АК, belsat.eu, паводле interfax.by, sport.ru
Глядзі таксама
Каментары