Мясніковіч распавёў, чым ён харчуецца і дзе адзяваецца


Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч распавёў, якія беларускія тавары купляе сам.

У інтэрв’ю праграме «Карціна свету» на тэлеканале «РТР-Беларусь», паказаным у эфіры ўвечары 8 лютага, прэм’ер Беларусі гаварыў не толькі пра цяжкую сітуацыю ў эканоміцы, але і пра свае густы.
Есці спадар Мясніковіч любіць заходнебеларускія прадукты. Малако і рыбу – з Берасцейшчыны («Савушкін прадукт» і «Санта-брэмар»), мясныя прадукты – з гарадзенскіх прадпрыемстваў.
З беларускага абутку прэм’еру падабаюцца «Марка» і «Белвест». «Эліз», я лічу , шые някепскія кашулі, Мазыр – горш», – адзначыў Мясніковіч. Някепскія касцюмы, паводле яго, цяпер робіць «Камінтэрн», хоць і не ўсе. Падчас інтэрв’ю касцюм на Мясніковічы быў айчыннай вытворчасці – пашыты ў атэлье Саўміну.
Апроч гэтага, прэм’ер-міністр паабяцаў абавязкова купіць кітайскі аўтамабіль «Geely» беларускай зборкі, калі той будзе абсталяваны аўтаматычнаю каробкаю передач: ён прызвычаіўся да такой выгоды.

АК, паводле БелаПАН
Стужка навінаў