Святлана Алексіевіч: Рыхтуйцеся да нармальнай еўрапейскай будучыні – яна будзе




«Усё-такі галоўнае мы зрабілі – камунізм пераможаны», – адзначыла пісьменніца Святлана Алексіевіч падчас прэзентацыі сваёй новай кнігі «Час сэканд-хэнд» на XXI Менскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы.



«Хутчэй за ўсё, цяпер у Беларусі прамежкавы час, які трэба пражыць, – сказала Алексіевіч, разважаючы пра тое, што адбываецца ў краіне, і апісваючы свой новы твор. – Не трэба быць у адчаі, усё-такі галоўнае мы зрабілі – камунізм пераможаны. А маладзёнам я хацела б сказаць: рыхтуйцеся да нармальнай еўрапейскай будучыні — яна будзе. Але майце на ўвазе, што капіталізм – гэта жорсткая рэч».

{movie}Святлана Алексіевіч: Моладзь, рыхтуйцеся да нармальнай еўрапейскай будучыні — яна будзе |right|14716{/movie}

Прэзентацыя на стэндзе «Белкніга» праходзіла ў вельмі цяжкіх умовах, у своеасаблівым лабірынце са стэндаў, куды ўсе ахвотныя проста не маглі прабіцца, нават журналістам і фотакарэспандэнтам даводзілася прарывацца да пісьменніцы з боем.

На пытанне, чаму сустрэча з папулярнаю аўтаркаю праходзіць у такіх умовах, генеральны дырэктар ААТ «Белкніга» Аляксандр Вашкевіч адказаў: «Я заплаціў за стэнд, колькі мог. Наш стэнд 50 м, большага я сабе дазволіць не магу. Як дырэктар «Белкнігі» я запрасіў аўтара, таму радуйцеся жыццю».

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў