На Алімпіядзе ў Сочы беларуска заняла 53-е месца ў скіатлоне


На Зімовых алімпійскіх гульнях 8 лютага беларуская лыжніца Алена Саннікава заняла 53-е месца сярод 61 удзельніцы скіатлону (7,5 км класічным стылем і 7,5 км – вольным).



Спартоўка прыйшла да фінішу з вынікам 44 хв. 9,7 с. Медалі заваявалі нарвежка Марыт Б’ёрген (Marit Bjørgen, 38.33,6), шведка Карлотэ Каля (Charlotte Kalla, +1,8) і яшчэ адна прадстаўніца Нарвегіі Гэйдзі Вэнг (Heidi Weng, +13,2).

Раней Аляксандр Лукашэнка агаласіў, што чакае прынамсі 5 алімпійскіх медалёў з Сочы ад беларускіх спартоўцаў. Спартовы аглядальнік Дзмітрый Сухановіч мяркуе, што поспехам будзе, калі беларусы здабудуць 2 медалі. Галоўная прэтэндэнтка ад Беларусі на алімпійскае «золата» – біятланістка Дар’я Домрачава – выступіць 9 лютага ў жаночай спрынтарскай гонцы на 7,5 км.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў