«Гэта «бясчынства». ...Адкрыццё выдатнае!»


Спявачка Земфіра абвінаваціла расейскі Першы канал у незаконным выкарыстанні сваёй песні «Хочешь» з альбому «Прости меня моя любовь».

{movie}Песня «Хочешь» з альбому «Прости меня моя любовь»|right|14715{/movie}



Інфармацыя пра гэта з’явілася на ейным афіцыйным сайце 7 лютага.
«Першы канал праігнараваў усе магчымыя дамоўленасці ды выкарыстаў мой трэк без згоды. Гэта прамое парушэнне аўтарскіх правоў. Гэта «бясчынства». Адкрыццё выдатнае! Косця [кіраўнік каналу Канстанцін Эрнст – belsat.eu], віншую! Але што гэта за непавага? Вы робіце ўсё, што хочаце?»

Прамую трансляцыю цырымоніі адкрыцця XXII Зімовых алімпійскіх гульняў вялі Першы канал і тэлеканал «Расея-1». Генеральны дырэктар Першага каналу Канстанцін Эрнст выступіў у ролі аўтара сцэнару і генеральнага прадзюсара цырымоніі.

ЮВ паводле forbes.ru

Стужка навінаў