«Мы – не зімовая краіна»


Пра медальныя мроі беларусаў на Алімпіядзе ў «Размове Калінкінай» распавядае спартовы аглядальнік газеты «Прессбол» Барыс Тасман.

«У нашых спартсменаў ёсць падставы спадзявацца на медалі. На кожнай Алімпіядзе нашыя спартсмены заваёўвалі ўзнагароды», – кажа спартовы аглядальнік. – «Мы маем два медальныя віды спорту: біятлон і лыжная акрабаціка – фрыстайл. У біятлоне прэтэндэнт на медаль – гэта Даша Домрачава… і два фрыстайлісты – алімпійскі чэмпіён Аляксей Грышын і Антон Кушнір, пераможца Кубку свету», – дадае Барыс Тасман.

«Я не ўяўляю, як можна разлічваць на 5 медалёў з сённяшнім складам алімпійскай зборнай». Госць праграмы звярнуў увагу на невялікую колькасць алімпійцаў, якія гэтым разам адправіліся на зімовыя гульні ў складзе ўтрая меншым, чым у 1998 і 2002 гг. «Мы – не зімовая краіна», – канстатуе спартовы аглядальнік Барыс Тасман.

Чаму беларусам не варта «раскатваць губу» на дождж з залатых алімпійскіх медалёў, вы можаце даведацца ў відэаматэрыяле!

{movie}”Размова Калинкинай”:Чаму нам не варта «раскатваць губу» на дождж з залатых алімпійскіх медалёў? |right|14714{/movie}



ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў