Цырымонію адкрыцця Алімпіяды паглядзелі 3 млрд асобаў


Прэм’ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў частку алімпійскага шоу праспаў.

Паводле звестак арганізатараў Зімовай алімпіяды, тэлевізійную трансляцыю цырымоніі адкрыцця паглядзелі 3 млрд асобаў. Трансляцыю мерапрыемства забяспечвалі 140 тэлекамераў. Усяго ў рыхтаванні цырымоніі былі задзейнічаныя больш за 12 тыс. асобаў. Агулам на Сочы патрацілі каля $ 50 млрд. Пекінская Алімпіяда каштавала $ 42,5 млрд.

Zrzut ekranu 2014-02-8 o 08.57.51

У гісторыю гэтая Алімпіяда трапіць не толькі з прычынаў рэкордных коштаў. Зімовыя алімпійскія гульні ўжо называюць прыватным пі-ар-праектам Уладзіміра Пуціна. А яго палітычны паплечнік прэм’ер Дзмітрый Мядведзеў на цырымоніі адкрыцця Зімовай алімпіяды адзначыўся моцным і здаровым сном. Аб’ектывы камераў зафіксавалі кіраўніка расейскага ўраду, які спаў на трыбуне.

ЮВ паводле olympic.ru

Стужка навінаў