Жанчына цягам 34 гадоў захоўвае каўбасу як сувенір


Не толькі ўражанні, але, вядома ж, і сувеніры застаюцца пасля алімпіядаў. Але наўрад ці пасля сёлетняй нехта будзе мець такі выключны напамін, як Валянціна Кокарава пасля савецкай Алімпіяды 1980 года. Што ж такое каштоўнае мог захоўваць савецкі чалавек 34 гады?

Гэта – каўбаса. У 1980 годзе Валянціна Кокарава працавала на мясакамбінаце, якому выпаў гонар прыгатаваць сервелат найвышэйшага гатунку для алімпійцаў.

{movie}Салямі алімпійская|right|14712{/movie}

ВАЛЯНЦІНА КОКАРАВА, ЖЫХАРКА БЕЛГАРАДУ:

“Белгародскі мясакамбінат – яму даверылі, каб ён усё мяса і ўсе каўбасныя вырабы адпраўляў у Маскву на алімпіяду. І мы ўсё гэта рабілі”.



Зроблены без дадаткаў, выключна з мяса маладых бычкоў… Далікатэс, натуральна, спадабаўся ўдзельнікам алімпіяды. На знак удзячнасці Алімпійскі камітэт прэміяваў працаўнікоў мясакамбінату і падарыў ім па палцы іхнай жа каўбасы. Сваю долю ўнікальнага для часоў паўсюднага дэфіцыту вырабу Валянціна Сцяпанаўна захавала на памяць. Цяперашнюю ж каўбасу пенсіянерка сама не есць і нікому не раіць, але ўжо з іншых меркаванняў.

Вольга Старасціна, “Аб’ектыў”, belsat.eu

Стужка навінаў