Колькі шанцаў маюць беларусы на медалі падчас алімпіяды ў Сочы?


У Сочы з вядомым на ўвесь свет расейскім размахам стартавалі адныя з самых грандыёзных у гісторыі алімпійскія гульні.

Грандыёзнасць прынамсі ў грашовым эквіваленце: на сочынскую алімпіяду нашыя ўсходнія суседзі выдаткавалі амаль $ 50 млрд – гэта больш, чым каштавалі ўсе папярэднія зімовыя гульні, узятыя разам. Спартовыя дасягненні ды сенсацыі яшчэ чакаюць наперадзе, аднак яшчэ да афіцыйнага адкрыцця спаборніцтваў Сочы ўразілі ўвесь свет надзвычайнымі захадамі бяспекі, не менш надзвычайнаю карупцыяй, недабудаванымі спартовымі аб’ектамі ды скандаламі вакол гамафобных выказванняў уладаў Расеі.

{movie}Колькі медалёў здабудуць беларусы на алімпіядзе ў Сочы?|right|14713{/movie}

Аляксандр Лукашэнка агучыў раней план: беларускія спартоўцы мусяць прывезці 5 медалёў з зімовых алімпійскіх гульняў. Паводле прагнозу спартовага аглядальніка Дзмітрыя Сухановіча, беларусы прывязуць з Сочы толькі 2 медалі, перамогшы ў фрыстайле і біятлоне.

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў