Як жывецца казлу? Цяпер можна пабываць у яго ролі


З’явілася камп’ютарная гульня, якую можна ахарактарызаваць, як жыццё бескампраміснага казла ў атачэнні людзей.



Праграма «Дэвайс» выходзіць штопанядзелак і штопятніцу а 19:25. Выданне можна глядзець у онлайн-трансляцыі. Праграма дасяжная таксама ў архіве каналу.

{movie}Як жывецца казлу? Цяпер можна пабываць у яго ролі |right|14699{/movie}

Жартаўлівая гульня ад шведскай кампаніі «Coffee Stain Studios» – першы ў свеце сімулянт казлінага жыцця. Гульня пакуль перабывае ў стадыі альфа-тэставання, аднак геймплэйныя ролікі, якія з’явіліся ў сеціве, ужо паспелі стаць сапраўднымі гітамі. Каментатары адзначаюць, што гэткі сімулятар можа стаць сапраўдным адкрыццём, бо для большасці геймераў вельмі сімвалічнае атаясамліванне ўласнага жыцця з казліным.

КС, belsat.eu

Стужка навінаў