Алімпіяда ў Сочы каштуе больш, чым усе папярэднія зімовыя алімпіяды ў суме (фота з цырымоніі адкрыцця)


Адкрыццё алімпіяды распачалося а 20:14. Такая дакладнасць мае падкрэсліць, што алімпіяда адбываецца ў 2014 годзе.

Кіраўнік Беларусі сядзеў на цырымоніі адкрыцця з сынам Колем, а Уладзімір Пуцін – з расейскаю бабслеісткаю Ірынаю Скварцовай, якая пасля цяжкіх траўмаў сыйшла з прафесійнага спорту.

Алімпійскія гульні ў Сочы будуць цягнуцца 16 дзён, у іх возьмуць удзел каля 2900 спартоўцаў, якія будуць змагацца за 98 камплектаў медалёў.

{movie}Алімпіяда ў Сочы каштуе больш, чым усе папярэднія зімовыя алімпіяды ў суме |right|14696{/movie}

Зімовую алімпіяду ў Сочы называюць самаю дарагою ў гісторыі: яе арганізацыя ацэньваецца на $ 50 млрд, што больш, чымся кошт усіх папярэдніх зімовых алімпіядаў разам узятых. Расейскі ўрад настойвае, што з бюджэту выдаткавалі ўсяго каля $ 7 млрд.

Цырымонія будзе доўжыцца 2 гадзіны 40 хвілінаў, а ў імпрэзе задзейнічаныя больш за 3 тыс. актораў і танцораў, а таксама 2 тыс. валанцёраў.

Тэатралізаваная частка цырымоніі пачалася з падарожжа маленькай дзяўчынкі па Расеі. Яна паднялася ў паветра на паветраным змеі, а па стадыёне праплываюць своеасаблівыя выспы, на якіх змясціліся самыя розныя кавалачкі Расеі: палі з жывёлінамі, і вулканы Камчаткі, і возера Байкал.

{movie}Сяргей Падсасонны наўпрост з Сочы пра адкрыццё Алімпіяды |right|14698{/movie}

Падчас адкрыцця гледачам паказалі відэаролік, прысвечаны расейскаму алфавіту. Кожнай літары адпавядалі вядомыя людзі, рэчы і з’явы ў гісторыі Расеі – гэта і «вожык у тумане», і Гагарын, і расейскі балет, і спадарожнік.

Карэспандэнт расейскай службы Бі-бі-сі Рафаэль Саакаў напісаў у сваім «Тўітэры»: «Дарэчы, калі я сядзеў на рэпетыцыі, гледачы побач гадалі, каго пакажуць на літару «П» у алфавіце падчас цырымоніі адкрыцця: Пушкіна ці Пуціна?

Для ўдзельнікаў цырымоніі пашылі каля 6 тыс. касцюмаў, агульная вага дэкарацыяў складзе каля 4,8 т. Для цырымоніі прыгатавалі рэкордную колькасць піратэхнікі – 3,5 тыс феерверкаў агульнаю вагою 4,8 т.

Агонь XXII зімовых алімпійскіх гульняў 2014 года ў Сочы запаляць выбітны савецкі хакеіст Уладзіслаў Траццяк і трохразовая алімпійская чэмпіёнка па фігурным катанні Ірына Радніна.

Інфармацыя пра тое, хто запаліць кубак алімпійскага агню, доўга трымалася ў таямніцы. Агонь гульняў запаляць з дапамогаю паходні, якая пабывала ў космасе.

Алімпіяду ў Сочы збайкатавалі шмат якія заходнія палітыкі. Гэтак яны выступілі супраць парушэння правоў чалавека ў Расеі. Актывісткі “Femen” ў падтрыманне прадстаўнікоў расейскай ЛГБТ-супольнасці правялі адмысловую акцыю каля амбасады Расеі ў Нямеччыне.{movie}Акцыя “Femen” у падтрыманне сексуальных меншасцяў у Расеі |right|14697{/movie}

МЯ, АК, belsat.eu, паводле Бі-Бі-Сі, interfax.ru

Стужка навінаў