Для закаханых выпусцілі валянцінкі па-беларуску


Дзень святога Валянціна – прыгожае і рамантычнае свята, якое прыйшло ў Беларусь з іншых краінаў, але ўжо стала часткаю нашай культуры, зазначаюць у кампаніі «Будзьма беларусамі!».



Кампанія вырашыла зрабіць падарунак усім закаханым, выпусціўшы шэраг валянцінак па-беларуску. Дызайн для паштовак зрабіў мастак Міхал Анемпадыстаў.

Ужо сёння валянцінкі ад «Будзьма!» можна набыць у цэнтральных кнігарнях Менску.

МЯ, паводле БелаПАН, belsat.eu

Стужка навінаў